Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление СМ РБ 614 30.06.2012 Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 верасня 2010 г. № 1404

ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ чэрвеня 2012 г. № 614

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 верасня 2010 г. № 1404

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў Палажэнне аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія», зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 верасня 2010 г. № 1404 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 237, 5/32560), змяненні і дапаўненні, выклаўшы яго ў новай рэдакцыі (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь М.Мясніковіч



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Савета Міністраў

Рэспублікі Беларусь.09.2010 № 1404

(у рэдакцыі пастановы

Савета Міністраў

Рэспублікі Беларусь.06.2012 № 614) ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія»



1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак арганiзацыi i правядзення рэспублiканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмiя» (далей – конкурс).

2. Конкурс праводзіцца ў мэтах падтрымкі тэатральнага мастацтва Рэспублікі Беларусь, заахвочвання дзеячаў тэатральнага мастацтва краіны да стварэння высокамастацкіх спектакляў і акцёрскіх работ, выяўлення лепшых сцэнічных работ і дзеячаў тэатральнага мастацтва, якія паказалі найбольш яркія вынікі сваёй творчасці.

3. Конкурс праводзiцца Мiнiстэрствам культуры сумесна з рэспублiканскiм грамадскiм аб’яднаннем «Беларускi саюз лiтаратурна-мастацкiх крытыкаў», грамадскiмi аб’яднаннямi «Беларускi саюз тэатральных дзеячаў» i «Беларускi саюз кампазiтараў» (далей – творчыя саюзы), тэатральна-відовішчнымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь у тэрмiны, вызначаныя Мiнiстэрствам культуры, не радзей аднаго раза ў два гады.

4. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца за месяц да пачатку яго правядзення ў газеце «Культура» і (ці) іншых друкаваных сродках масавай інфармацыі, на сайтах дзяржаўных органаў у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт і ўтрымлівае звесткі аб часе, месцы правядзення конкурсу, умовах конкурсу, крытэрыях і парадку ацэнкі прадстаўленых матэрыялаў, парадку і тэрмінах аб’яўлення вынікаў конкурсу, а таксама іншыя неабходныя звесткі.

5. Конкурс можа праводзiцца па наступных намiнацыях:

«Лепшы спектакль»;

«Лепшы спектакль тэатра лялек»;

«Лепшы спектакль для дзяцей»;

«Лепшая рэжысёрская работа»;

«Лепшая жаночая роля»;

«Лепшая мужчынская роля»;

«Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка»;

«Лепшае музычнае афармленне спектакля» (для ўсіх тэатраў, акрамя музычных);

«Лепшая работа харэографа-пастаноўшчыка»;

«Лепшая пастаноўка па творы сучаснага беларускага аўтара» (для сучасных беларускіх драматургаў ці кампазітараў, рэжысёраў ці балетмайстраў).

6. Удзельнікамі конкурсу могуць выступаць прафесiйныя тэатры Рэспублiкi Беларусь (далей – удзельнікі).

7. Конкурс праводзіцца ў два этапы.

Першы этап з’яўляецца адборачным. На першым этапе па выніках разгляду заявак удзельнікаў вылучаюцца спектаклі для ўдзелу ў другім этапе конкурсу. Для вылучэння спектакляў для ўдзелу ў другім этапе конкурсу ствараецца адборачная камісія, у склад якой уваходзяць мастацтвазнаўцы, тэатральныя крытыкі, дзеячы тэатральнага, музычнага, выяўленчага, харэаграфічнага мастацтва Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі Міністэрства культуры. Склад адборачнай камісіі фарміруецца і зацвярджаецца Міністэрствам культуры.

Другі этап з’яўляецца заключным. На другім этапе падводзяцца вынікі конкурсу і вызначаюцца яго пераможцы.

8. Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнікі, творчыя саюзы вылучаюць спектаклі ў адной ці некалькіх намінацыях. Пры гэтым ад аднаго тэатра для ўдзелу ў конкурсе могуць быць вылучаны не больш за тры спектаклі.

Для ўдзелу ў конкурсе ў адборачную камісію накіроўваюцца наступныя матэрыялы:

заяўка на кожны спектакль з указаннем назвы спектакля, iнфармацыі аб годзе яго стварэння, членах рэжысёрска-пастановачнай групы, месцы іх працы, намінацыі, у якой вылучаны спектакль;

кароткая анатацыя на кожны спектакль;

матэрыялы з водгукамi ў прэсе на кожны спектакль у друкаваным выглядзе і іх электронныя версіі;

DVD-дыск з запiсам кожнага спектакля.

Матэрыялы, якія прадстаўлены не ў поўным аб’ёме, разгляду не падлягаюць.

9. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі спектакляў з’яўляюцца:

высокі мастацкі ўзровень работ;

наяўнасць арыгінальных творчых ідэй і здабыткаў, якія садзейнічаюць развіццю нацыянальнага тэатральнага мастацтва.

10. Адборачная камiсiя з улiкам заявак удзельнікаў, творчых саюзаў пасля прагляду спектакляў у тэатрах (або прагляду вiдэаматэрыялаў) прымае рашэнне аб вылучэннi спектакляў для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу ў адной цi ў некалькiх намiнацыях, пазначаных у пункце 5 дадзенага Палажэння. Пры гэтым па выніках прагляду спектакляў адборачная камісія мае права прыняць рашэнне аб адсутнасці спектакляў на вылучэнне для ўдзелу ў другім этапе конкурсу ў той ці іншай намінацыі.

11. Рашэннi адборачнай камiсii прымаюцца шляхам адкрытага галасавання простай большасцю галасоў. Рашэннi лiчацца правамоцнымi, калi на пасяджэннi прысутнiчала не менш за дзве трэцiя агульнага складу адборачнай камiсii. Пры роўнасці галасоў прымаецца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня адборачнай камісіі.

Рашэнне адборачнай камiсii афармляецца пратаколам, які падпісваецца старшынёй адборачнай камісіі і яе сакратаром, на працягу трох дзён пасля дня правядзення пасяджэння адборачнай камісіі.

12. Спiс спектакляў, якiя вылучаны для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу, публiкуецца ў сродках масавай iнфармацыi пасля афармлення пратакола пасяджэння адборачнай камісіі.

13. Для арганізацыі і правядзення заключнага этапу конкурсу фарміруецца і зацвярджаецца арганізацыйны камітэт з ліку прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і іншых зацікаўленых арганізацый (са згоды іх кіраўнікоў). Склад арганізацыйнага камітэта зацвярджаецца Міністэрствам культуры.

14. Арганізацыйны камітэт:

ажыццяўляе кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем заключнага этапу конкурсу;

рыхтуе прапановы па каштарысу расходаў на правядзенне заключнага этапу конкурсу;

разглядае і зацвярджае ўзоры сімволікі конкурсу, узнагарод, план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы заключнага этапу конкурсу;

ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацікаўленымі суб’ектамі культурнай дзейнасці, іншымі арганізацыямі па пытаннях падрыхтоўкі, правядзення конкурсу і яго асвятлення ў сродках масавай інфармацыі;

вызначае віды і формы інфармацыйна-рэкламнай падтрымкі конкурсу;

вырашае іншыя арганізацыйныя пытанні.

15. Для падвядзення вынікаў конкурсу і вызначэння пераможцаў фарміруецца журы конкурсу (далей – журы) з лiку прадстаўнiкоў творчых саюзаў, Мiнiстэрства культуры, тэатральных крытыкаў, мастацтвазнаўцаў, вядучых дзеячаў тэатральнага, музычнага, выяўленчага мастацтва Рэспублiкi Беларусь, прадстаўнікоў прафесійных калектываў мастацкай творчасці. Склад журы зацвярджаецца Міністэрствам культуры.

Журы конкурсу робiць прагляд у тэатрах спектакляў, якiя вылучаны адборачнай камісіяй для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу, абмяркоўвае iх i прымае рашэнне аб пераможцах у намінацыях, пазначаных у пункце 5 дадзенага Палажэння.

16. Рашэнне журы прымаецца шляхам тайнага галасавання простай большасцю галасоў. Рашэнне журы лiчыцца правамоцным, калi на пасяджэннi прысутнiчала не менш за дзве трэцiя яго агульнага складу.

Рашэнне журы афармляецца пратаколам, які падпісваецца старшынёй і сакратаром журы. Рашэнне журы лiчыцца канчатковым, перагляду не падлягае і абнародваецца на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў.

17. Пераможцам у намiнацыях «Лепшы спектакль», «Лепшы спектакль тэатра лялек», «Лепшы спектакль для дзяцей» лiчыцца спектакль па сукупнасцi творчай дзейнасці ўсiх яго стваральнiкаў: аўтара п’есы ці інсцэніроўкі, рэжысёра-пастаноўшчыка ці балетмайстра-пастаноўшчыка, мастака-пастаноўшчыка, мастака па касцюмах, акцёраў – выканаўцаў галоўных роляў, рэжысёра пластыкі, кампазiтара ці аўтара музычнага афармлення.

18. Па вынiках конкурсу пераможцы кожнай з намiнацый, акрамя пераможцаў у намiнацыях «Лепшы спектакль», «Лепшы спектакль тэатра лялек», «Лепшы спектакль для дзяцей», атрымлiваюць грашовую прэмiю ў памеры 60 базавых велiчынь.

Пераможцы кожнай з намiнацый «Лепшы спектакль», «Лепшы спектакль тэатра лялек», «Лепшы спектакль для дзяцей» атрымлiваюць грашовую прэмiю ў памеры 250 базавых велiчынь. Грашовая прэмiя ў кожнай з гэтых намiнацый дзеліцца на роўныя часткi памiж стваральнiкамi спектакля, пазначанымі ў пункце 17 дадзенага Палажэння.

Калі ў намінацыях «Лепшая рэжысёрская работа», «Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка», «Лепшае музычнае афармленне спектакля» (для ўсіх тэатраў, акрамя музычных), «Лепшая работа харэографа- пастаноўшчыка», «Лепшая пастаноўка па творы сучаснага беларускага аўтара» (для сучасных беларускіх драматургаў ці кампазітараў, рэжысёраў ці балетмайстраў) пераможцамі вызначаны некалькі стваральнікаў, грашовая прэмія дзеліцца на роўныя часткі паміж імі.

Дзяржаўнымі органамі, арганiзацыямi, грамадскiмi аб’яднаннямi для пераможцаў могуць быць устаноўлены iншыя ўзнагароды і заахвочваннi. Крыніцай для адзначаных выплат з’яўляюцца пазабюджэтныя сродкі.

19. Вынiкi конкурсу абвяшчаюцца на ўрачыстай цырымонii, дзе кожны пераможца атрымлівае прыз, які з’яўляецца сімвалам конкурсу, дыплом лаўрэата і грашовую прэмiю.

Па рашэнню арганізацыйнага камітэта асобныя дзеячы тэатральнага мастацтва Рэспублікі Беларусь за ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва Рэспублікі Беларусь, выдатныя дасягненні ў галіне тэатральнага мастацтва могуць быць узнагароджаны прызам, які з’яўляецца сімвалам конкурсу.

20. Фінансаванне конкурсу ажыццяўляецца ў межах сродкаў рэспублiканскага бюджэту, прадугледжаных Мiнiстэрству культуры на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама за кошт iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, у роўных долях.

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №37 от 17.07.2012 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 6 июня 2007 г. № 35 Постановление Минтранс РБ №3 от 06.01.2012 Об установлении норм расхода топлива в области транспортной деятельности и признании утратившими силу некоторых нормативных правовых актов Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Приказ Минтранс РБ №421-Ц от 02.08.2012 О внесении изменений в приказ Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 22 ноября 2011 г. № 591-Ц Постановление Минтранс РБ №33 от 10.07.2012 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 25 августа 2011 г. № 50 Постановление Минтранс РБ №41 от 10.08.2012 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 26 декабря 2011 г. № 76 Постановление Минтранс РБ №40 от 30.07.2012 Об утверждении авиационных правил "Аэронавигационные карты гражданской авиации Республики Беларусь" Постановление Минтранс РБ №21 от 21.03.2012 О внесении изменений и дополнений в некоторые нормативные правовые акты Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №25 от 29.03.2012 Об установлении форм путевых листов при выполнении автомобильной перевозки пассажиров, утверждении Инструкции о порядке оформления путевых листов при выполнении автомобильной перевозки пассажиров и признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 6 октября 2003 г. № 44 и от 28 марта 2008 г. № 38 Постановление Минтранс РБ №43 от 28.08.2012 Об утверждении Инструкции о порядке определения лучших кандидатур среди организаций транспорта для занесения на Республиканскую доску Почета Постановление Минтранс РБ №44 от 17.09.2012 О внесении изменения и дополнения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 22 декабря 2011 г. № 75